Свята-Троіцкая царква (Круглае)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Троіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Круглае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вул. Савецкая, 47[1].
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 2005 годзе.
Архітэктура

Вырашана па канону 4-часткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: 3-ярусная 4-гранная прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная зала, 5-гранная апсіда. Пакаты шатровы дах малітоўнай залы завершаны магутным 8-гранным светлавым барабанам, накрытым сплошчаным сферычным купалам з цыбулепадобнай лускаватай галоўкай; шацёр званіцы завершаны макаўкай. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы кілепадобнымі казыркамі[2].
Remove ads
Зноскі
- Свята-Троіцкая царква Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads