Свята-Троіцкая царква (Кірыліна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Троіцкая царква (Кірыліна)
Remove ads

Свята-Троіцкая царква — стараверскі храм у в. Кірыліна Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...

Гісторыя

Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя на паўднёвай ускраіне вёскі з дрэва як стараабрадніцкая.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана адзіным прамавугольным зрубам, пастаўленым на бутавы падмурак і накрытым двухсхільным дахам. У цэнтры дах над франтальным фасадам завершаны двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцай з цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане, над алтарнай часткай — макаўка. Неашаляваныя брусчатыя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, расчлянёны ў прасценках брусамі-сцяжкамі. Уваход аформлены двухсхільным пакрыццём.

У інтэр’еры абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (пачатак XIX стагоддзя).

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads