Свята-Троіцкая царква (Лебедзева)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Лебедзева Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1869 годзе з цэглы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак крыжовы ў плане, з паўкруглай апсідай і бакавымі прытворамі. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуюць двух'ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) і васьмігранны светлавы барабан з купалам над сяродкрыжжам. Фасады члянёны высокімі адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі, рэльефнымі крыжамі. Тры ўваходныя парталы вылучаны слуповымі ганкамі. У архітэктурным аздабленні выкарыстаны элементы старажытнарускай архітэктуры (кілепадобныя і арачныя броўкі, цыбулепадобныя галоўкі, зубчастыя фрызы і паясы).
Remove ads
Інтэр'ер
У інтэр'еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, апсіда і бакавыя прыдзелы адкрываюцца ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі. Падкупальны барабан абапіраецца на сцены пры дапамозе магутных (ад столі і амаль да падлогі) ветразей з выявамі евангелістаў; апсіда перакрыта конхай, размаляванай небасхілам з анёламі. Конхавае перакрыццё выкарыстана і ў бакавых прыдзелах. Фрэскавай размалёўкай пакрыта цыліндрычнае скляпенне прытвора.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads