Свята-Троіцкая царква (Недайка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Недайка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1864 годзе была пабудавана драўляная царква, якая праз пэўны час згарэла. У 1894 годзе на яе месцы была пабудавана новая каменная царква.

У гады рэпрэсій 1930—1937 гадоў храм быў закрыты і да вайны выкарыстоўваўся як зернясклад. Падчас вайны ў ім размяшчаўся шпіталь для нямецкіх, а потым і для савецкіх салдат. У паваенны час храм пераабсталяваны пад калгасную кантору. У 1970-я і 1980-я гады будынак царквы выкарыстоўваўся як сельскі дом культуры.

У 2005 годзе будынак царквы быў вернуты прыходу. Пры ўпарадкаванасці тэрыторыі знойдзены рэшткі дваіх пахаваных святароў, яны былі перапахаваны каля храма, паблізу алтара[1][2].

Remove ads

Архітэктура

Уяўляе сабой 1-павярховы будынак пад 2-спадавым дахам. Складаецца з некалькіх прастакутных у плане зрубаў, і вянчаецца макаўкай[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads