Свята-Уваскрасенская царква (Дзяржынск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Уваскрасенская царква[1] — праваслаўная царква ў в. Дзяржынск Лельчыцкага раёна.
Размешчана па адрасу Гомельская вобл., в. Дзяржынск, вул. Маладзёжная 1А.
Remove ads
Гісторыя
Паводле звестак царква ў вёсцы Радзівілавічы была пабудавана ў 1777 годзе на сродкі прыхаджан. Царква была ўніяцкай, а ў 1834 стала праваслаўнай. У 1837 на дзяржаўныя сродкі пабудавалі новую царкву ў форме роўнастаронняга крыжа. У 1839 быў асвечаны новы іканастас, напісаны мастаком Стэфанам Сулкоўскім. У гэты час да радзівілавіцкага прыхода былі прыпісаны Міхайлаўская царква ў вёсцы Храпунь і Свята-Прачысценская царква ў в. Колкі. У 1850 царква мела 33 дзесяціны зямлі.
Паводле «Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі» 1879 года Уваскрасенская царква была драўляная, не абагравалася, дах з гонту. Іканастас складаўся з 8 абразоў звычайнага пісьма. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1834 года. У званіцы, што стаяла асобна, мелася 4 званы: тры па 48 кг і адзін каля 16 кг. Прыхаджан было 788 чалавек. Царкоўнай зямлі мелася 200 дзесяцін і два млыны.
У 1905 дах царквы перакрылі лістамі жалеза. У 1917 у прыходзе значылася 1673 прыхаджаніны.
У 1943 храм быў спалены разам з вёскай.
У 2000 годзе пабудавана новая драўляная царква, якая была асвечана епіскапам тураўскім і мазырскім Пятром у гэтым жа годзе.
Remove ads
Зноскі
- Сустракаюцца таксама назвы: Свята-Міхайлаўская царква, Храм Раства Хрыстова.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads