Свята-Успенская царква (Альпень)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Альпень (Столінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.
Пабудавана ў 1784 г. прыхаджанамі з дрэва[1], у 1888 г. адноўлена, пабудавана званіца.
Remove ads
Архітэктура
Храм чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане прытвор, бабінец, малітоўная зала, апсіда. У кампазіцыі храма вылучаецца асноўны высокі кубападобны аб'ём малітоўнай залы, пакаты чатырохсхільны дах якога завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёным цыбулеподобным купалам і макаўкай у завяршені. Такія ж завяршенні маюць двухсхільныя дахі аднолькавых зрубаў бабінца і апсіды, што стварае ярусна-пірамідальную кампазіцыю. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі-франтончыкамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Тры ўваходы аформлены парталамі і люкарнамі.
Інтэр'ер
У інтэр'еры пануе прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлы барабан, які падтрымліваецц сістэмай ветразяў. У ансамбль з царквой уваходзіць адасоблена пастаўленая чацверыковая званіца зрубнакаркаснай канструкцыі, накрытая гонтавым дахам з макаўкай у завяршенні і гарызантальна ашаляваная. Шырокі гонтавы адліў падзяляе званіцу на два ярусы.
Remove ads
Зноскі
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Сп., 1864.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads