Свята-Успенская царква (Бабічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Бабічы (Клецкі раён). Размешчана на могілках. Помнік народнага дойлідства. Пабудавана ў 1863 г. з драўлянага бруса[1]. Да 1990-х гг. не дзейнічала.
Remove ads
Архітэктура
Складаецца з двух прамавугольных ў плане рознавялікіх зрубаў малітоўнай залы і апсіды, якія аб'яднаны нешырокімі скошанымі гранямі сцен і агульным двухсхільным дахам. У месцы спалучэння аб'ёмаў дах мае плаўны пераход, што разам са скошанымі сценамі надае будынку прасторавую пластычнасць. Вільчык даху над уваходам завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Галоўны ўваход вылучаны ганкам з двухсхільнай на 2 слупах навіссю. Вуглавыя часткі зрубаў аформлены ў выглядзе пілонаў, якія абмяжоўваюць гарызантальна ашаляваныя фасады. Бакавыя фасады члянёны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. У інтэр'еры сцены атынкаваны, апсіда вылучана іканастасам простай работы.
Remove ads
Зноскі
- РДГА, ф.799, воп. 33, спр. 819, арк.114.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads