Свята-Успенская царква (Буеўшчына)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Успенская царква — стараверскі храм в. Буеўшчына Браслаўскага раёна. Твор народнага дойлідства. Размешчана на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1939 г. з пясчана-вапнавых блокаў як стараверская. Адноўлена ў 1980-я гг.

Хуткія факты Свята-Успенская царква, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным на фасадзе васьміграннай шатровай званіцай з цыбулепадобнай галоўкай, над алтарнай часткай — такім жа купалком на 8-гранным барабане. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аб'яднанымі цагляным поясам, які падзяляе будынак на 2 ярусы, вылучаныя разнастойнай муроўкай. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Малітоўная зала перакрыта плоскай драўлянай столлю, на алтарнай сцяне стараверскі іканастас.

Remove ads

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads