Свята-Успенская царква (Гарадзец)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзец Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1869 годзе ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму.
Архітэктура
Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Васьмігранныя барабаны над прытворам і малітоўнай залай накрыты самкнутымі сферычнымі купаламі з макаўкамі ў завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з акніцамі.
Інтэр’ер
У інтэр'еры абразы «Святы Мікалай» (19 ст., дошка, алей), «Успенне» (1908 г., дошка, алей), «Хрыстос у пакуце» (канец 19 ст., дошка, алей).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads