Свята-Успенская царква (Гвозніца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гвозніца Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца на вул. Леніна. Згадваецца ў 1668, 1724 і 1786 гг. як уніяцкая, у 1812(16) г. пабудавана новая. У 1871 годзе брэсцкім архітэктарам Мсціславам Барташэўскім быў перабудаваны фасад царквы[1].
Пасля Вялікай Айчыннай вайны царква зачынена. У 1990 г. адноўлены прыход, у 1992 г. — храм.
Архітэктура
Архітэктура царквы захавала рысы класіцызму — прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам. Да фасада далучана трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца пад магутным цыбулепадобным купалам.
Зноскі
- Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 78
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads