Свята-Успенская царква (Кашэвічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Успенская царква (Кашэвічы)map
Remove ads

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Кашэвічы (Петрыкаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1642 г.

Thumb
Успенская царква. XX ст.
Thumb
Вежа царквы. XX ст.
Хуткія факты Свята-Успенская царква, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Спачатку мела глыбінна-прасторавую кампазіцыю, складалася з квадратнага ў плане асноўны аб’ёму і пяціграннай алтарнай апсіды. У другой палове XIX ст. да асноўнага аб’ёму з захаду прыбудаваная двух’ярусная чацверыковая вежа-званіца з дахам складанай канфігурацыі. Над асноўным аб’ёмам двух’ярусны васьмерыковы верх (у інтэр'еры пераход да яго ад ніжняга чацверыка на ветразях, у якіх прарэзаныя дэкаратыўныя галаснікі), завершаны цыбулепадобным купалам. Алтарная апсіда накрытая шатровым дахам з купалком на глухім барабане. Дахі злучаныя прамежкавай двухсхільнай стрэшкай. Сцены звонку гарызантальна ашаляваныя, прамавугольныя вокны аздобленыя плоскімі ліштвамі.

Remove ads

Інтэр’ер

У інтэр’еры асноўны аб’ём злучаны з алтарнай часткай праёмам у выглядзе стылізаванай двухпралётнай аркі, мае кансольна-бэлечныя хоры, агароджаныя балюстрадай. Помнік адметны своеасаблівай сістэмай прапорцый, звязанай са старажытна-рускім дойлідствам.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads