Свята-Успенская царква (Масцішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Успенская царква (Масцішча)map
Remove ads

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Масцішча Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Успенская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1935 г. з дрэва як стараабрадніцкая.

Архітэктура

Твор народнага драўлянага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам з паўвальмай над алтарнай часткай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай на чатырохгранным барабане. Да фасада прыбудаваны кароткі прытвор, над якім узведзена трох’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная гранёным цыбулепадобным купалам. Бакавыя гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках. Вертыкальнай шалёўкай вылучаны цокальныя і фрызавыя часткі.

Remove ads

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads