Свята-Успенская царква (Плябань)
праваслаўны храм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Плябань Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў другой палове 18 ст. з цэглы як касцёл, закрыты і перададзены пад царкву ў 1872 г. Пасля Вялікай Айчынай вайны знаходзіўся ў паўзруйнаваным стане. Рэстаўрыраваны ў канцы 20 — пачатку 21 ст.
Архітэктура
Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Прамавугольны ў плане будынак пад высокім двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры васьмігранным шатровым барабанам. Па фронце галоўнага фасада да яго дабудавана прамавугольнае ў плане 1-павярховае крыло плябаніі пад двухсхільным дахам, таксама завершаным васьмігранным барабанам. Плоскасны двух'ярусны галоўны фасад раскрапаваны магутнымі пілястрамі на 3 пласлы. Верхні ярус — шчыт з пакатымі бакавымі гранямі і трохвугольным франтонам у завяршэнні. Трохвугольнымі шчытамі завершаны тыльны алтарны фасад і тарцовы фасад бакавога крыла. Бакавыя сцены рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і вялікімі пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны прафіляваным карнізам, які вылучае высокую цокальную частку.
Зала храма перакрыта плоскай драўлянай столлю. Побач з храмам пастаўлена двух'ярусная чатырохгранная шатровая званіца.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Успенская царква (Плябань) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Успенская царква (Плябань) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Плябань) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads