Свята-Успенская царква (Ручыца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1868 г. з цэглы. Акаймавана бутавай агароджай.
Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм кананічнай чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: магутная трох'ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, квадратная трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з невялікімі бакавымі рызніцамі. Высокі гранёны шацёр званіцы завершаны макаўкай і апяразаны ў аснаванні поясам какошнікаў. Чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершана цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны парталам з кілепадобнай аркай. Бакавыя фасады асноўнага аб'ёму расчлянёны 2 ярусамі лучковых аконных праёмаў у прафіляваных ліштвах. Атынкаваныя фасады дэкарыраваны ляпным фрызам, поясам сухарыкаў, вуглавымі лапаткамі.
Remove ads
Інтэр'ер
У малітоўную залу, перакрытую плоскай столлю, шырокім арачным праёмам адкрываецца трапезная. Апсіда вылучана драўляным, упрыгожаным разьбой іканастасам.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Успенская царква (Ручыца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Ручыца) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads