Свята-Успенская царква (Рэчыца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Рэчыца Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1873 годзе з цэглы[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. У сілуэце дамінуе шацёр трох’яруснай званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку). Праз шырокую трапезную яна злучана з кубападобным аб’ёмам храма, чатырохсхільны дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Галоўны ўваход вырашаны вялікім і глыбокім арачным парталам. Атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, крапаваны шырокімі вуглавымі лапаткамі. Паўкруглая апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Remove ads
Зноскі
- НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп.1, спр. 17; ф. 31, воп.3, спр. 366; воп. 1, спр. 21.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads