Свята-Успенская царква (Спягла)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Спягла Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1923 г. з дрэва.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Асноўны чатырохсценны зруб няправільнай прамавугольнай формы накрыты двухсхільным дахам. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца невялікі цыбулепадобны купал на чатырохгранным канічным барабане. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі ў ліштвах, цокальны пояс вылучаны вертыкальнай шалёўкай. Квадратны ў плане прытвор накрыты двухсхільным дахам, над якім узведзена невялікая чатырохгранная шатровая званіца. Невялікая прамавугольная апсіда накрыта 1-схільным дахам.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Успенская царква (Спягла) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Спягла) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads