Свята-Успенская царква (Шышова)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Шышова Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Успенская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам, да якога з фасада далучана 2-ярусная (васьмярык на чацвярыку) шатровая званіца і з тылу прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Двухсхільны дах над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане шацёр званіцы — макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Remove ads

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads