Свята-Ушэсцеўская царква (Гарадзец)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Ушэсцеўская царква (Гарадзец)map
Remove ads

Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на пагорку.

Хуткія факты Свята-Ушэсцеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1799 годзе ў вёсцы Камень Шляхецкі з дрэва. У 1876 годзе перавезена ў мястэчка Гарадзец і пастаўлена на бутавы падмурак[1].

Архітэктура

Thumb
Выгляд з боку апсіды.

Помнік народнага дойлідства з рысамі барока. Вырашана працяглым чатырохсценным зрубам пад двухсхільным гонтавым дахам, які над пяціграннай апсідай за кошт застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры даху ўзведзены фігурны васьмігранны купал. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным вертыкальна ашаляваным франтонам з 2 маленькімі слыхавымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны двухсхільным ганкам на 2 слупах. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і бусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Інтэр’ер

Над прытворам у залу адкрываюцца хоры. Сцены ў інтэр’еры дэкарыраваны арнаментальным фрызам. Іканастас створаны ў 1867 годзе паводле праекта інжынера Кадрунцава[2]. Два абразы XIX стагоддзя «Маці Божая Адзігітрыя».

Remove ads

Зноскі

  1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
  2. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ы. 97, спр. 154, арк. 17.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads