Свята-Ушэсцеўская царква (Ставок)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Ставок Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1853 г. з дрэва[1].
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Будынак складаюць 3 зрубы: прытвор, малітоўная зала і пяцігранная апсіда. Іх разнастайныя завяршэнні ствараюць маляўнічы сілуэт храма. Над прытворам узведзена двух'ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай. Асноўны кубападобны зруб накрыты пакатым чатырохсхільным дахам з васьмігранным светлавым барабанам пад сферычным купалам. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, акаймаваны вуглавымі лапаткамі і карнізамі. Тры ўваходы аформлены двухслуповымі ганкамі з двухсхільнымі навісямі.
Remove ads
Інтэр'ер
У інтэр'еры пануе двухсветлавая прастора малітоўнай залы, перакрытай пірамідальным скляпеннем, падтрыманым 4 слупамі.
Зноскі
- Собрание древних грамот актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Мн., 1848. С. 11. № 11.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads