Святлана Валянцінаўна Снапкоўская
вучоны-гісторык, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Валянцінаўна Снапкоўская (20 лістапада 1954, Мінск) — беларускі гісторык і педагог. Доктар гістарычных навук (1999), прафесар (2000).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979) і з 1980 года працавала ў ім. У 1992—2001 гадах загадчыца лабараторыі гісторыі адукацыі і этнапедагогікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, адначасова ў 1997—2000 гадах загадчыца кафедры педагогікі і псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, з 2000 года ў Беларускім педагагічным універсітэце імя М. Танка.
Навуковая дзейнасць
Даследуе гісторыю палітыкі царызму ў галіне адукацыі на Беларусі, педагогікі і асветы Беларусі ў 2-й пал. ХІХ ст. — пачатку XX ст. Адзін з рэдактараў калектыўных прац «Асвета і педагагічная думка на Беларусі: Бібліяграфічны паказ» (ч. 1—3, 1995—2001), «Народная педагогіка беларусаў» (1996).
Выбраная бібліяграфія
- «Сыном маладой Беларусі…»: Педагагічная спадчына Вацлава Ластоўскага // Роднае слова. 1993. № 10. С. 38-41.
- Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі: 3 гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. Мн., 1995.
- Шляхі развіцця школы на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. Мн., 1997.
- Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Мн., 1998.
- Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі Беларусі (60-я г. XIX — пачатак XX ст.). Мн., 2001.
- Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі: вучэб.-метад. дапам. / С. В. Снапкоўская; Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. Мн., 2006.
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads