Святлана Вячаславаўна Парамыгіна

біятланістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Святлана Вячаславаўна Парамыгіна (5 красавіка 1965, Свярдлоўск) — савецкая і беларуская біятланістка.

Хуткія факты Святлана Парамыгіна, Поўнае імя ...

Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1994 года ў спрынце, трохразовая чэмпіёнка свету на розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), двухразовы прызёр чэмпіянатаў свету (1993), уладальніца Кубка свету сезону 1993/1994.

Пераможца летніх чэмпіянатаў свету (1997, 1998) і сярэбраны прызёр (1999); чэмпіёнка Еўропы (1995), сярэбраны (2000) і бронзавы прызёр (1996); чэмпіёнка СССР (1989), уладальніца Кубка СССР (1990).

Найлепшая спартсменка Беларусі (1994); узнагароджана медалём НАК Беларусі «За выдатныя заслугі» (2002).

Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994).

Скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Жыве ў Мінску.

Бацька — Вячаслаў Сцяпанавіч Парамыгін — дацэнт, ганаровы майстар спорту па лыжных гонках, заслужаны трэнер СССР.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads