Святлана Віталеўна Кандрацьева

савецкі і беларускі псіхолаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Святлана Віталеўна Кандрацьева (5 мая 1930, с. Вінагробль, Курскі раён, Курская вобласць, Расія — 15 студзеня 2004) — псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (1978), прафесар (1981). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).

Хуткія факты Святлана Віталеўна Кандрацьева, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (спецыяльнасць «Псіхалогія», 1950).

Працавала ў Мікалаеўскім педагагічным інстытуце, Украіна (1950—1951, кафедра педагогікі і псіхалогіі, выкладчык); Камянец-Падольскім педагагічным інстытуце (1951—1957, кафедра педагогікі і псіхалогіі, выкладчык); Львоўскім (з 1961 пераведзены ў г. Драгобыч), Драгобыцкім педагагічным інстытуце (1958—1979, з 1966 — загадчык кафедры псіхалогіі); Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1979, кафедра педагогікі і псіхалогіі, загадчык кафедры, з 1981 — кафедра псіхалогіі, загадчык кафедры, з 1998 — кафедра ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, загадчык кафедры, з 2000 — навукова-даследчая лабараторыя прафесійнага развіцця асобы, загадчык лабараторыі) .

Памерла 15 студзеня 2004 года, пахавана ў г. Гродна.

Навуковыя інтарэсы: псіхалогія працы і асобы настаўніка; сацыяльная перцэпцыя; псіхалагічная рэгуляцыя камунікатыўнай дзейнасці; фарміраванне асобы (здольнасцяў і характару); сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя рабочага ў працоўным калектыве; акмеалагічныя заканамернасці станаўлення прафесіяналізму ў рабоце з людзьмі.

Remove ads

Узнагароды

Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.

Бібліяграфія

  • Межличностное понимание и его роль в общении : (на материале средней общеобразовательной школы) : автореферат диссертации … доктора психологических наук : 19.00.07 / С. В. Кондратьева. ― Ленинград, 1977.
  • Профессионализм в педагогическом общении : монография / С. В. Кондратьева, П. А. Ковалевский, Б. П. Ковалев, Л. М. Даукша. — Гродно, 2003.
  • Психология школьного конфликта : социально-перцептивные и рефлексивные аспекты / Б. П. Ковалев, С. В. Кондратьева, Л. А. Семчук. — Гродно, 2001.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads