Святлана Мікалаеўна Лебедзева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Святлана Мікалаеўна Лебедзева (нар.24 чэрвеня 1963, Гомель) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (2007), прафесар (2008). Акадэмік Украінскай тэхналагічнай акадэміі (2016).

Хуткія факты Святлана Мікалаеўна Лебедзева, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці «Эканоміка гандлю» (1984), Навукова-даследчы эканамічны інстытут, г. Мінск (аспірантура, спецыяльнасць «Эканоміка, планаванне, арганізацыя кіравання народнай гаспадаркай і яго галінамі», 1995), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай», 2005).

Працуе ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі (з 1989; у 1996—1997 — кафедра эканомікі гандлю, дацэнт, у 1997—2012 — кафедра сусветнай і нацыянальнай эканомікі, загадчык кафедры, з 2013 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: сусветная і нацыянальная эканоміка; эканоміка працы; рэгуляванне аплаты працы ва ўмовах структурных пераўтварэнняў эканомікі і эфектыўнасць стымулявання працы работнікаў галін нацыянальнай гаспадаркі.

Remove ads

Узнагароды

  • ганаровае званне Белкаапсаюза «Чалавек года» ў намінацыі «Лепшы навуковы супрацоўнік года» (2008, 2016),
  • Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013),
  • грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004),
  • ганаровая грамата Праўлення Белкаапсаюза (2013, 2018),
  • ганаровая грамата Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі (2018),
  • ганаровая грамата Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2015),
  • ганаровая грамата Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта (2018),
  • ганаровая грамата Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў (2018),
  • ганаровая грамата Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014),
  • нагрудны знак «Выдатнік спажывецкай кааперацыі Беларусі» (2014),
  • нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2018),
  • юбілейная ганаровая грамата Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2013).
Remove ads

Літаратура

  • Ученый, наставник, новатор, руководитель / подготовила Т. В. Гасанова // Потребительская кооперация. — 2013. — № 3. — С. 3—5.
  • Вклад ученых Белорусского торгово-экономического университета потребительской кооперации в социально-экономическое развитие Республики Беларусь / И. С. Котов // Потребительская кооперация. — 2013. — № 2. — С. 83—91.
  • Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации // Вузовская наука Беларуси / [составители: С. Г. Девяткова, Т. И. Жуковская, В. Ф. Николайчук]. — Минск, 2017. — С. 268—275.
  • Лебедева Светлана Николаевна: умелый руководитель, опытный педагог и талантливый ученый // Потребительская кооперация. — 2018. — № 2. — С. 100—103.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads