Святлана Міхайлаўна Клімковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Міхайлаўна Клімковіч (26 жніўня 1935, Мінск — 27 студзеня 2001) — беларуская пісьменніца, перакладчыца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 26 жніўня 1935 года ў Мінску ў сям’і пісьменніка Міхася Клімковіча.
У 1958 годзе скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала карэктарам, літработнікам, адказным сакратаром газеты «Голас Радзімы» (1958—1970), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1970—1972), рэдактарам у часопісе «Народная асвета» (1972—1974), рэдактарам рэдакцыі праграм для моладзі на Беларускім тзлебачанні. У 1977—1990 гг. — адказны рэдактар бюлетэня Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1987 г. Саюза тэатральных дзеячаў) «Тэатральны Мінск». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 г.
Памерла 27 студзеня 2001 года. Пахавана ў Мінску на Вайсковых могілках побач з бацькам і маці.
Remove ads
Творчасць
Выступала ў друку з 1958 года. У перыядычным друку публікавала апавяданні, нарысы, казкі, тэатральныя рэцэнзіі і артыкулы. Асобным выданнем выйшла казка «Лалі-Лаль» (1974, на аснове яе створаны тэле- і радыёспектаклі).
Аўтар п’ес для тэатра лялек «Дар ляснога цара» (пастаўлена ў 1978), «Балада пра белую вішню» (апублікавана ў зборніку п’ес «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» ў 1984, пастаўлена ў 1984 і на Беларускім радыё ў 1988), «Казка пра цара Юрыка і каваля Рымшу» (апублікавана ў 1981, Масква, і ў зборніку «Радзіма мая дарагая», 1989), п’есы «Вясновая песня» (пастаўлена на Беларускім радыё, 1985). Напісала лібрэта опер «Дзікае паляванне караля Стаха» (пастаўлена ў 1989) і «Францыск Скарына» (пастаўлена на Беларускім тэлебачанні ў 1990). Зрабіла пераклад з польскай мовы, рэстаўрацыю і сцэнічную рэдакцыю оперы XVIII ст. «Апалон-заканадаўца, альбо Парнас рэфармаваны» (апублікавана і пастаўлена ў 1989).
Remove ads
Творы
- Лалі-Лаль. Казка. Мінск. 1974.
- Сказка о царе Юрике и кузнеце Рымше. Пьеса-сказка в 2 действиях. Москва. 1981.
- Змяіны кароль. Казкі, вершы. Мінск. 2007.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads