Святло і цені
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Святло і цені» — пяты альбом у творчасці Таццяны Беланогай, выдадзены ў 2013 годзе.
Змест
- «Музыка» (прысвячаецца спеваку Мануэлю Агухэтасу)
- «Там, за акіянам»
- «Анёлы»
- «Распавядзі»
- «Крыніца срэбра»
- «Кола»
- «Будынак з чорнымі вокнамі»
- «Нябачныя танкі»
- «Чацвёртая сусветная вайна»
- «Бесхрыбетнасць»
- «Мама»
- «Вакол сваёй краіны»
- «Пакідаеш мяне, але заўжды са мною»
- «Мёртвая трава»
Канцэпцыя
Канцэпцыя альбома — чалавек як поле змагання дабра і зла. «Святло і цені» прысвечаны памяці Вольгі Рамановіч[1], выкладчыцы французскай мовы, якая ўпершыню пераклала з французскай на беларускую мемуары Міхала Клеафаса Агінскага. Яна пайшла ў іншы свет у 33 гады. Назва альбома паходзіць з вершу "Шляхі Ігната Буйніцкага" Уладзіміра Караткевіча[2][3].
Зноскі
- Трэнас В.. Кулі не раняць, словы страляюць — Таццяна Беланогая прэзентавала «Святло і цені»(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісменнікаў (27 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2017. Праверана 11 чэрвеня 2018.
- В.Радзіёнаў Таццяна Беланогая запісала альбом-разважаннем . ultra-music.com (31 снежня 2013).
- Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 252, 253
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads