Свінка Пэпа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Свінка Пэпа» (англ.: Peppa Pig) — брытанскі мультсерыял, які складаецца з кароткіх мультфільмаў па 5 хвілін.
Галоўныя героі серыяла: Свінка Пэпа, яе малодшы брат Джордж, Мама Свінка і Тата Свінка. Сталымі персанажамі таксама з’яўляюцца Бабуля Свінка і Дзядуля Свінка, а таксама сябры Пэпы, Джорджа і іх бацькі.
Быў паказаны па тэлебачанні больш чым у 180 краінах[5] і перакладзены на 40 моў.
Remove ads
Пра серыял
Героі мультфільма валодаюць часткова якасцямі людзей, часткова якасцямі жывёл. Яны носяць адзенне, жывуць у дамах, ездзяць на машынах, ходзяць у госці. Дзеці гуляюць у чалавечыя гульні, бацькі ходзяць на працу.
Асноўныя персанажы
Свінка Пэпа — дзяўчынка, старэйшая ў сям’і, ёй споўнілася 5 год. Як і ўсё, вельмі любіць скакаць па лужынах. Любіць гуляць з сябрамі на вуліцы і ў дзіцячым садку. Часта высмейвае лішнюю вагу Таты Свінкі. Па характары з’яўляецца ўласніцай. Эгаістычная і часам ганарыстая. Але пры гэтым вельмі любіць весяліцца і добра праводзіць час. Пэпе, як і Джорджу, падабаецца камп’ютарная гульня «Вясёлая курачка». Лепшая сяброўка Пэпы — Авечка С’юзі. Мае залатую рыбку з імем Голдзі.
Джордж — малодшы брат Пэпы, яму спаўняецца 3 гады. Ён сам ходзіць, але прамаўляе толькі асобныя словы. Вельмі любіць дыназаўраў, маленькі дыназаўр з імем Спадар Дыназаўр — яго любімая цацка. Любіць гуляць з Пэпай, чым часам назаляе ёй. Калі хтосьці выпадкова пакрыўдзіць Джорджа, ён пачынае плакаць. Трохі прагны і па характары з’яўляецца ўласнікам. Калі Пэпа пакрыўдзілася на яго, ён хіхікае. Джорджу, як і Пэпе, падабаецца камп’ютарная гульня «Вясёлая курачка». Лепшы сябар Джорджа — Трусік Рычард.
Мама Свінка — добрая і клапатлівая, любіць праводзіць час з сям’ёй. Працуе дома, друкуючы тэксты на камп’ютары. Любіць гатаваць і мае добрае пачуццё гумару. Ёй 33 гады.
Тата Свінка — носіць акуляры. Ходзіць на працу ў будаўнічую кампанію. Не любіць, калі жартуюць над яго вялікім пузам. Таксама валодае добрым пачуццём гумару. Не вельмі ладзіць з прыладамі. Любіць падарожнічаць разам з сям’ёй, аднак дрэнна чытае карты. Вельмі любіць даказваць сваё майстэрства, што часта абарочваецца няўдачай. Яму 34 гады.
Remove ads
Беларуская агучка
У межах беларускага праекта Кінаконг[6] ствараюцца агучкі серый. Першая ўбачыла свет 20 мая 2015.
Зноскі
- Pemberton B. Who is the voice of Peppa Pig, when did Harley Bird take over from Cecily Bloom and Lily Snowden-Fine and who else voices characters? — News Corp, 2018. — ed. size: 2806746 — ISSN 0307-2681 Праверана 20 мая 2020.
- http://web.archive.org/web/20200519154819/https://peppapigworld.co.uk/pages/daddy-pig Праверана 19 мая 2020.
- http://web.archive.org/web/20200519182528/https://peppapigworld.co.uk/pages/grandpa-pig Праверана 19 мая 2020.
- Peppa Pig withdrawn from Labour party election event. BBC News(англ.). 27 красавіка 2010. Праверана 10 красавіка 2012.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads