Свіслацкая сярэдняя школа імя А. Р. Чарвякова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Свіслацкая сярэдняя школа імя А. Р. Чарвякова» — установа сярэдняй адукацыі ў г. п. Свіслач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Была адчынена 10 студзеня 1935 года як Дукорская пачатковая школа[1].
У 1955 годзе атрыманы статус васьмігадовай школы. У 1968 годзе атрыманы статус сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
У 1970 годзе навучальная ўстанова была пераназвана ў Свіслацкую сярэднюю школу. У 1973 годзе школе прысвоена імя А. Р. Чарвякова.

У 1974 годзе здадзены ў эксплуатацыю новы будынак, разлічаны на 370 месцаў.
З пачаткам будавання Мінскай АТЭЦ дзяцей у пасёлку прыбавілася і школа працавала ў тры змены[2].
У 1994 годзе ўведзены ў эксплуатацыю новы будынак школы, разлічаны на 686 месцаў.
У 1997 годзе былі адкрыты ліцэйскія класы пры БДАТУ.
У 1998 годзе адкрыты музей «Мый родныя кут».
У 2005 годзе былі адкрыты ліцэйскія класы пры БДПУ імя М.Танка.
З 2007 года дзейнічаюь профільныя і ліцэйскія класы пры БНТУ.
Remove ads
Музей
У 1973 годзе былая настаўніца геаграфіі Ганна Аляксандраўна Канаш пачала ствараць музей А. Р. Чарвякова ў школе. У музеі сабрана шмат матэрыялаў пра слыннага дзяржаўнага дзеяча Беларусі[4].
Вядомыя выпускнікі
- Вольга Аляксандраўна Арцёмава (Сарока) — дацэнт кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў БДУ, кандыдат філалагічных навук.
- Ірына Уладзіміраўна Еромкіна (Паскробка) — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Рыгоравіч Сачок — дацэнт, кандыдат юрыдычных навук, намеснік начальніка кафедры эканамічнай бяспекі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік міліцыі.
Дырэктары школы
- Таццяна Рыгораўна Сялівонец
Зноскі
- pukhovichi.minsk-region.by/data/2015.doc
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads