Стэфан Уладзіслаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Уладзіслаў
Remove ads

Стэфан Уладзіслаўсербскі кароль (12341243) з дынастыі Няманічаў. Стаў пераемнікам свайго брата караля Стэфана Радаслава ў 1234 годзе.

Хуткія факты Стэфан Уладзіслаў, 3-і Кароль Сербіі ...

Пачынаючы з 1230-х сербскі кароль Радаслаў губляе сваё палітычнае становішча, ад саюзу з каралём адказваюцца амаль усе дваране. Улада пачынае пераходзіць Стэфану Уладзіславу. Які ў 1234 з дапамогай балгараў, зрынуў свайго брата і захапіў сталец.

Для палітычнай выгады Уладзіслаў бярэ шлюб з Белаславай, дачкою балгарскага цара Івана Асеня. Амаль у той жа час памірае галоўны дарадчы і родны дзядзька новага караля Святы Сава, што вельмі цяжка сказалася на лёсе караля.

Падчас яго кіравання адбылося вялікае мангольскае ўварванне. У 1241 татары апусташылі Сербію, прайшоўшы па прымор'ю і па Косава, але на гэтым яны не спыніліся і ў тым жа годзе падпарадкавалі Болгарыю, зрабіўшы яе сваім васалам. Калі Балгарыя стала васалам татараў, рэпутацыя караля Уладзіслава рэзка ўпала, і дваране зноў сталі са зброяй у руках.

Уладзіслаў быў пазбаўлены ўлады ў 1243, калі пры падтрымцы мясцовых дваран, сталец заняў стрыечны брат Ураш.

Памёр каля 1269, пахаваны ў Мілешаўскім манастыры.

Ад шдюбу з Белаславай меў трох дзяцей[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. Свети Сава принц и просветитељ, Цетиње, Београд 2007.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads