Секваны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Секваны (лац.: Sequani) — кельцкае (гальскае) племя, якое жыло паміж Сенай, Ронай і Юрай. Цэнтрам быў Везанціён (цяпер Безансон). Секваны лічыліся сябрамі Рыма і былі праціўнікамі эдуяў, якіх у 60 да н.э. яны перамаглі з дапамогай германцаў Арыявіста.
Юлій Цэзар заваяваў секванаў. У 52 да н.э. секваны далучыліся да паўстання Верцынгетарыкса. У часы Рымскай імперыі секваны былі паступова раманізаваны.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads