Тыранскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тыранскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт (алб. Universiteti Bujqësor и Tiranës) — дзяржаўны універсітэт, які знаходзіцца ў Тыране, Албанія. Займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў па аграноміі, ветэрынарыі, лясной гаспадарцы, экалогіі, аграбізнесе.
Remove ads
Гісторыя
Універсітэт быў створаны ў 1951 годзе. Спачатку ён атрымаў назву «Вышэйшы інстытут сельскай гаспадаркі» (алб. Instituti i Lartë Bujqësor). Сучасную назву ён атрымаў у 1991 годзе.[1]
Сёння гэта ўнікальны ў Албаніі цэнтр для студэнтаў і аспірантаў, для навуковых даследаванняў, навучання і павышэння кваліфікацыі ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання (аграномія, садоўніцтва і абарона раслін, аграпрамысловы бізнес, эканоміка і аграрная палітыка, аграэкалогія і экалогія, агра-харчовыя тэхналогіі, жывёлагадоўля, аквакультура і рыбалоўства, лясная інжынерыя, ветэрынарыя і г.д.)[2]
Remove ads
Навукоўцы і студэнты
Навучаецца каля 15 000 студэнтаў. Фактычны выкладчыцкі склад складаецца з 55 прафесараў, 48 дацэнтаў, 55 дактароў, 13 педагогаў-выкладчыкаў і 64 асістэнтаў.[2]
Факультэты
Універсітэт уключае наступныя факультэты:
- Факультэт сельскай гаспадаркі і аховы навакольнага асяроддзя («Fakulteti i Bujqësisë dhe Mjedisit»)
- Факультэт эканомікі і аграбізнесу («Fakulteti i Ekonomisë dhe Agrobiznesit»)
- Факультэт лясных навук («Fakulteti i Shkencave Pyjore»)
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны («Fakulteti i Mjekësisë Veterinare»)
- Факультэт біятэхналогій і харчовых прадуктаў («Fakulteti i Bioteknologjisë dhe Ushqimit»)[2]
Зноскі
- Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2016. Праверана 28 красавіка 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads