Сельцы (возера)

возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Се́льцы[2] — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Лучайка (выцякае з возера), за 14 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Замошша.

Хуткія факты Сельцы, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,24 км², даўжыня 670 метраў, найбольшая шырыня 450 метраў, даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Плошча вадазбору 8,25 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 метраў, у верхняй частцы разараныя. Вакол возера пойма шырынёй 25—50 метраў, забалочаная, пад лугам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Ручаём злучаецца з возерам Восава.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 года. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads