Селіжараўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Селіжараўка
Remove ads

Селіжараўка (руск.: Селижа́ровка) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Цвярской вобласці, левы прыток Волгі. Селіжараўка — адзін з першых вялікіх волжскіх прытокаў.

Хуткія факты Селіжараўка, Характарыстыка ...

Даўжыня — 36 км, плошча басейна — 2950 км², сярэдні расход вады — 20 м³/с. Вышыня вытоку — 205 м над узроўнем мора.

Найбуйнейшыя прытокі — Ціхвіна і Сіжына (абодва левыя). Найбуйнейшы населены пункт на рацэ — пасёлак Селіжарава, цэнтр Селіжараўскага раёна, у межах якога Селіжараўка ўпадае ў Волгу.

Выцякае з паўднёва-ўсходняга канца доўгага і вузкага Селіжараўскага плёса Селігера, каля в. Ніжнія Коціцы. У верхнім цячэнні — рака шырынёй 25—30 метраў, з хуткім цячэннем, камянямі і невялікімі перакатамі ў рэчышчы. Берагі ля ракі высокія, зарослыя лесам.

Ніжэй па цячэнні даліна робіцца шырэйшай, цячэнне слабее.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads