Сенненскі павет

павет у Магілёўскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сенненскі павет
Remove ads

Се́нненскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёўскай, Беларускай і Віцебскай губерняў Расійскай Імперыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі з канца XVII ст. да пачатку 1923 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сянно.

Хуткія факты Сенненскі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны ў 22 ліпеня 1777 г. у складзе Аршанскай правінцыі, з 22 сакавіка 1777 г. Магілёўскай губерні (1778 г. губерня ператворана ў намесніцтва). У 1795 г. у склад павета перададзена частка тэрыторыі з мястэчкамі Лукомль і Чарэя, далучаныя ў выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. 12 снежня 1796 г. пры скасаванні Магілёўскага намесніцтва павет увайшоў у склад новаўтворанай Беларускай губерні. З 27 лютага 1802 г. Сенненскі павет зноў у складзе Магілёўскай губерні. У 1861 г. да павета далучана частка скасаванага Копыскага павета.

У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[2].

11 ліпеня 1919 г. Магілёўская губерня была скасаваная, а Сенненскі павет быў перададзены ў склад Віцебскай губерні. 15 лютага 1923 г. павет быў скасаваны, а яго воласці былі перададзеныя Аршанскаму, Віцебскаму і Бачэйкаўскаму паветам.

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва:

  • 1861 г. — 65 825 чалавек,
  • 1864 г. — 85 500 чалавек,
  • 1889 г. — 110 600 чалавек,
  • 1897 г. — 161 652 чалавек,
  • 1905 г. — 190 848 чалавек.

Населеныя пункты

Станам на 1907 год Сенненскі павет налічваў больш за 1800 населенных пунктаў:

Найбуйнейшыя землеўладальнікі: Славінскія, Свяцкія, Машчынскія, Гаеўскія, Храптовічы, Бржастоўскія.

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 15 валасцей:

Больш інфармацыі Воласць, Валасны цэнтр ...
Remove ads

Ураднікі павета

Адукацыя і ахова здароўя

Па дадзеных на 1883 г., Сенненскі павет меў 2 школы і 17 народных вучылішч, у якіх навучалася 637 вучняў. Бальніцы працавалі ў Бабры, Машканах, Нямойце, Сянне. Аптэкі існавалі ў Сянне і Чарэі. [4]

Зноскі

  1. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads