Сент-Джон (рака)

рака ў Паўночнай Амерыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Сент-Джон (рака)
Remove ads

Сент-Джон[1] (англ.: Saint John River, фр.: Fleuve Saint-Jean) — рака ў Паўночнай Амерыцы, утварае частку дзяржаўнай мяжы ЗША і Канады, паміж штатам Мэн і правінцыяй Нью-Брансуік.

Thumb
Вадаспад Гранд-Фолз
Хуткія факты Сент-Джон, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 724[1] км. Плошча вадазбору прыкладна 55 000 (55 400[1]) км², крыху больш за палову прыпадае на Нью-Брансуік. Другая (пасля Саскуэханы) па даўжыні сярод паўночнаамерыканскіх рэк, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян паміж вусцем Святога Лаўрэнція і Місісіпі.

Сент-Джон пачынаецца ў Белых гарах (сістэма Апалачаў). Упадае ў заліў Фандзі. У вусці ракі маецца рэверсіўны вадаспад вышынёй 5 метраў, які змяняе кірунак цячэння у час высокіх прыліваў. Сярэдні расход вады складае 1130[1] м³/с. Разводдзе адбываецца ў красавікумаі.

Рака суднаходная ад горада Фрэдэрыктан. У вусці — порт Сент-Джон.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads