Сербаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сербаўка
Remove ads

Сербаўка (в.-луж.: Serbowka) — найменне лужыцкага каталіцкага студэнцкага брацтва, якое дзейнічала ў Празе. Арганізацыя была заснавана 21 кастрычніка 1846 года ў пражскай Лужыцкай семінарыі. Сербаўка была першай лужыцкай студэнцкай арганізацыяй, якая паўстала за межамі Германіі. Асноўнай мэтай арганізацыі было захаванне і прасоўванне лужыцкай культуры і лужыцкіх моў сярод студэнтаў, якія навучаліся ў Празе. Арганізацыя спрыяла кансалідацыі лужычанаў і іх нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Студэнцкае братэрства супрацоўнічал з іншымі славянскімі студэнцкімі і адукацыйнымі арганізацыямі таго часу.

Thumb
Мемарыяльная таблічка, умацаваная на сцяне Лужыцкай семінарыі, Прага, Чэхія

Брацтва выдавала уласны літаратурны часопіс «Kwětki» (Кветкі), на старонках якога публікавалі свае першыя літаратурныя досведы будучыя вядомыя сербалужыцкія пісьменнікі і паэты Якуб Барт-Чышынскі, Міклаўш Бедрых-Радлубін, Міклаўш Андрыцкі, Ян Арнашт Голан, Юрый Лібш, Юрый Вінгер, Рамуальд Домашка і Якуб Лорэнц-Залескі.

Remove ads

Вядомыя члены

  • Міклаўш Андрыцкі (1871-1908) — лужыцкі пісьменнік.
  • Якуб Бук (1825-1895) — лужыцкі пісьменнік;
  • Міхал Весела (1863-1927) — лужыцкі паэт.
  • Ян Гейдушка (1915-1944) — лужыцкі паэт.
  • Міхал Горнік (1833-1894) — лужыцкі пісьменнік;
  • Гандрый Дучман (1836-1909) — лужыцкі паэт і пісьменнік. Кіраваў «Сербаўкай» з 1858 па 1860 год;
  • Петр Дучман (1839-1907) — лужыцкі грамадскі дзеяч, лекар і фатограф. Заснавальнік сербалужыцкага тэатра.
  • Міклаўш Жур (1821-1887) — сербалужыцкі пісьменнік, драматург і грамадскі дзеяч. Кіраваў «Сербаўкай» у 1885-1886 гадах.
  • Юрый Край (1864-1945) — лужыцкі філолаг.
  • Юрый Густаў Кубаш (1845-1924) — публіцыст, сялянскі грамадскі дзеяч.
  • Міхал Лешава (1843-1965) — заснавальнік ілюстраванага часопіса «Serb».
  • Ёзэф Новак (1895-1978) — лужыцкі паэт.
  • Якуб Чышынскі (1856-1909) — лужыцкі пісьменнік.
  • Ян Чэсла (1840-1915) — урач, сербалужыцкі паэт.
  • Міхал Чох (1851-1922) — лужыцкі педагог і паэт.
  • Міхал Шэўчык (1870-1903) — лужыцкі пісьменнік, гісторык і публіцыст.
  • Якуб Шэўчык (1867-1935) — лужыцкі паэт і грамадскі дзеяч.
Remove ads

Літаратура

  • Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, М.: Институт славяноведения и балканистики РАН, 1997. — стр. 98 — (Труды научного центра славяно-германских исследований. 1). — ISBN 5-7576-0063-2.
  • Zdeněk Boháč: Pražzký studentský spolek Serbowka koncem 19. století [Der Prager Studentenbund Serbowka am Ende des 19. Jahrhunderts]. In: Lětopis 42. 1 (1995), S. 14-16
  • Grażyna Wyder: Towarzystwo łużyckich studentów «Serbowka» w Pradze (1846—1953). In: Rocznik Lubuski. Zielona Góra 28(2002)1., S.141-147
  • Михал Горник, Serbowka w Prazy, 1849—1871 Архівавана 2 красавіка 2015.
  • Kinga Kijo, Česko-lužické styky od nejstaršího do 19. století, Česko-lužický věstnik, стар. 20
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads