Сеткавая тапалогія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сеткавая тапалогія (ад грэч. τόπος, месца) — спосаб апісання канфігурацыі сеткі, схема размяшчэння і злучэння сеткавых прылад.

Класіфікацыя

Функцыянальная

Сеткавая тапалогія можа быць:

  • Фізічная — апісвае рэчаіснае размяшчэнне і сувязі паміж вузламі сеткі;
  • Лагічная — апісвае праходжанне сігнала у межах фізічнай тапалогіі;
  • Інфармацыйная — апісвае кірункі струменяў інфармацыі, якія перадаюцца праз сетку;
  • Кіраванне абменам — апісвае прынцып перадачы права на карыстанне сеткай.

Геаметрычная

Існуе мноства спосабаў злучэння сеткавых прылад. Вызначаюць 3 базавыя тапалогіі:

  • Шына;
  • Кальцо;
  • Зорка.

І дадатковыя:

  • Падвойнае кальцо;
  • Ячэістая;
  • Рашотка;
  • Дрэва;
  • Fat Tree;
  • Сняжынка;
  • Паўназвязная.

Дадатковыя спосабы з’яўляюцца камбінацыямі базавых. У агульным выпадку, такія тапалогіі завуцца змешанымі (ці гібрыднымі), але некаторыя з іх маюць уласныя назвы (напрыклад, «Дрэва»).

Remove ads

Гл. таксама

  • IEEE 802-1aq — Shortest Path Bridging (SPB)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads