Скачок тыгра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скачок тыгра (эст.: Tiigrihüpe) — дзяржаўны праект, у рамках якога адбывалася развіццё і пашырэнне камп'ютарнай і сеткавай інфраструктуры ў Эстоніі, асабліва ў галіне адукацыі[1]. Ідэя праекту ўпершыню была прапанавана ў 1996 годзе тагачасным паслом Эстоніі ў ЗША Тоамасам Хендрыкам Ільвесам і міністрам адукацыі Яакам Аавіксаам.
Істотным эфектам праекта стала прадастаўленне доступу ў Інтэрнэт для ўсіх школ Эстоніі[2], а таксама абсталяванне і абнаўленне камп'ютарных класаў: на змену маральна састарэлым камп'ютарам з АС CP/M прыйшлі IBM-сумяшчальныя камп'ютары.
Пасля кібератак супраць Эстоніі сеціўная бяспека была аб'яднаная з ваеннай дактрынай. Паспяховы вынік прывёў да ідэі стварэння ў Таліне Кааператыўнага кібернетычнага абароннага цэнтра майстэрства з удзелам НАТА. Гэты праект атрымаў назву «Абарона тыгра» (эст.: Tiigrikaitse)[3].
Remove ads
Гл. таксама
- Эстоніка
- Інтэрнэт у Эстоніі
Зноскі
- Электронное правительство: Поучимся ў Эстонии (руск.). Свободная пресса + (1 лістапада 2012).
- Эстония рвется во Всемирную паутину (руск.). PC Week Live (1 лістапада 2012).
- President Ilves kohtus Ameerika Ühendriikide riigipeaga (эст.). Адміністрацыя прэзідэнта Эстоніі (1 лістапада 2012).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads