Славацкая нацыянальная галерэя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Славацкая нацыянальная галерэяmap
Remove ads

Славацкая нацыянальная галерэя (славацк.: Slovenská národná galéria, SNG) — сетка галерэй у Славакіі, найбуйнейшы музей славацкага мастацтва. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Браціславе.

Хуткія факты Славацкая нацыянальная галерэя, Заснаваны ...

Заснавана 29 ліпеня 1949 года. У Браціславе размешчана ў палацы Эстэрхазі і ў будынку Водныя казармы (славацк.: Vodné kasárne), якія прылягаюць адзін да аднаго. У 1950-я гады палац Эстэрхазі быў перабудаваны спецыяльна для галерэі, а ў 1970-я гады пашыраны.

Галерэя таксама мае аддзяленні за межамі Браціславы: у Зволенскім замку, у замку Стражкі (Спішска Бела), у Ружамберку і ў Пезінку.

У збор уваходзяць славацкія карціны, скульптуры, графіка і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads