Славяна Вячаславаўна Шамякіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Славяна Вячаславаўна Шамякіна (нар. 13 лютага 1982, Мінск) — беларускі філолаг, кандыдат навук.

Хуткія факты Славяна Вячаславаўна Шамякіна, Дата нараджэння ...

Біяграфія

Нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. Малодшая дачка Таццяны Шамякінай, унучка Івана Шамякіна. У 2004 г. скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «беларуская філалогія» (з дадатковай спецыяльнасцю «руская філалогія»). У 2007 г. скончыла аспірантуру пры кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ і пачала працу на пасадзе выкладчыка кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. У 2013 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Тыпалогія і структура аб’ектных мастацкіх вобразаў (на матэрыяле беларускіх чарадзейна-фантастычных казак)» па спецыяльнасцях «тэорыя літаратуры; тэксталогія» і «фалькларыстыка». З 2016 г. з’яўлялася дацэнтам кафедры тэорыі літаратуры БДУ, з 2019 — тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ, з 2024 г. — дацэнт тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Remove ads

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Спецыялізуецца ў галіне даследавання тэорыі літаратуры, фальклору і міфалогіі. Галоўны прадмет навуковых інтарэсаў — фантастычныя і міфапаэтычныя жанры фальклору і літаратуры.

Аўтар звыш 90 навуковых і навучальна-метадычных публікацый. У 2003 г. выйшаў аўтарскі зборнік навуковых артыкулаў «Verbo tenus (У прасторы слова): Філалагічныя эцюды»; у 2005 г. — манаграфія «Рэчы ў казачным сусвеце. Змястоўна-фармальная адметнасць чарадзейнай казкі на прыкладзе вобразаў магічных рэчаў»; у 2019 г. — навучальна-метадычны дапаможнік «Увядзенне ў літаратуразнаўства»; у 2022 г. — навучальна-метадычны дапаможнік «Усходняя міфалогія». Таксама з’яўляецца адным з суаўтараў навучальных дапаможнікаў «Тэксталогія і яе дапаможныя навукі», «Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка», энцыклапедыі «Культура Беларусі», навуковага выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі (Т. 3. Культура сяла XIV — пачатку XX ст. Кн. 2. Духоўная культура)».

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

У 2004 стала пераможцам конкурсу БДУ імя У. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук за найлепшую працу студэнтаў і выпускнікоў БДУ. Прэмія НАН Беларусі за найлепшую навуковую працу маладых навукоўцаў.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads