Слаістыя воблакі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слаістыя воблакі
Remove ads

Слаістыя воблакі, пластаватыя воблакі[1] (Stratus, St) — шэры воблачны слой з дастаткова аднароднай асновай, з якога могуць выпадаць імжа, ледзяныя іголкі і снежныя зерні.

Thumb
Слаістыя воблакі, штат Вікторыя, Аўстралія

Апісанне

Звычайна гэтыя воблакі закрываюць усё неба шэрай заслонай, але зрэдку могуць назірацца ў выглядзе парваных воблачных мас. Часта ніжняя паверхня іх бывае парванай, касмыкаватай.

Размешчаны на вышыні да 2 км. Складаюцца пераважна з кропель (пры нізкіх тэмпературах пераахалоджаных). Узнікаюць у выніку ахаладжэння паветра ад подсцільнай паверхні і дадатковага ахаладжэння ў працэсе турбулентнасці; на ўтварэнне ўплывае і турбулентны перанос вадзяной пары знізу і ўвільгатненне паветра ападкамі, якія выпадаюць з воблакаў іншых тыпаў.

3 найбольш магутных і шчыльных слаістых воблакаў выпадаюць слабыя атмасферныя ападкі.

Remove ads

Віды і разнавіднасці

Слаістыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды:[2]

  • Слаістыя туманападобныя (Stratus nebulosus, St neb.) — аднародныя воблакі шэрага ці жоўта-шэрага колеру, нізка размяшчаюцца над зямной паверхняй.
  • Слаістыя хвалістыя (Stratus undulatus, St und.) — воблакі шэрага ці жоўта-шэрага колеру, на ніжняй паверхні якіх слаба праглядваюцца хвалі ў выглядзе чаргавання больш цёмных і светлых частак.
  • Слаістыя разадраныя (Stratus fractus, St fr.) — гэта намнажэнне асобных воблакаў з разадранымі краямі або касмыкаватага покрыва з абвіслымі камякамі;
    • разадрана-дажджавыя (Stratus fractonimbus, St frnb.) — нізкія шэрыя, змрочныя, падраныя воблакі, утвараюцца пад слоем воблакаў, з якіх выпадаюць ападкі.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads