Слінец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слі́нец — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 1,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Быхаўцы і возера Ласосна.
Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,13 км.
Размешчана сярод забалочанага лесу. Катлавіна возера круглаватай формы, выцягнутая ў напрамку захаду на ўсход. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-24-A. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads