Смаленскі Псалтыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смале́нскі псалты́р, таксама Ане́жскі псалтыр — рукапісны помнік беларускага пісьменства[1] канца XIV ст. Створаны манахам Лукой Смалянінам у Пустынскім Успенскім манастыры пад Амсціславам у 1395 г. па заказе манаха Аляксея.
Твор напісаны на пергаменце. Уключае псалтыр «з даследаваннем», урыўкі з апостала і евангелле ад Іаана. Змяшчае 3 мініяцюры, 22 застаўкі, 150 ініцыялаў з мудрагелістым плеценым арнаментам, выявамі людзей, жывёл і пачвар, а таксама сімвалічнага малюнка (леў з арлінымі крыламі, заяц, мядзведзь, крылаты барс, пачвара з чалавечай галавой паміж рагоў. Пры аздабленні выкарыстаныя фарбы сіняга, зялёнага, чырвонага колераў і золата. На 72 і 129 аркушах перапісчык скарыстаў тайнапіс[2].
У 1657 г. па загаду патрыярха Нікана псалтыр вывезены на востраў Кій Анежскай затокі Белага мора. Смаленскі краязнавец Г. К. Бугаслаўскі адшукаў рукапіс у манастыры ў Анежскім павеце Архангельскай губерні, адсюль і паходзіць другая назва псалтыра — Анежскі[3].
Цяпер захоўваецца ў маскоўскім гістарычным музеі (Расія).
Remove ads
Зноскі
- Леанід Лыч.. Беларусь вядуць шляхам Смаленшчыны?(недаступная спасылка). Беларуская Смаленшчына (23 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2010. Праверана 8 чэрвеня 2014.
- М.Н.Сперанский. Тайнопись в юго-славянских и русских памятниках письма. — Л., 1929.
- А. Трофимов.. Священное место - Смядынь (руск.). Культурное наследие земли Смоленской (23 ліпеня 2013).(недаступная спасылка)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads