Смірноў (Хойніцкі раён)

былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Смірноў[1] (руск.: Смирнов) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дварышчанскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

За 4 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі (на ветцы ВасілевічыХойнікі ад лініі ГомельКалінкавічы), за 107 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Хойнік. Планоўка складалася з кароткай прамалінейнай вуліцы, з блізкай да мерыдыянальнай арыентацыяй і забудаванай драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя

Заснаваны ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіў у склад калгаса імя XXI з’езда КПСС (цэнтр — вёска Руднае).

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (22 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы.

Да 31 снежня 2009 года ў Дворышчанскім сельсавеце, які перайменаваны ў Судкоўскі[2].

Насельніцтва

  • 1959 год — 86 жыхароў (паводле перапісу).

Вядомыя асобы

  • Разуменка, Віктар Акімавіч (нар. 1930 або 1931) — ветэран працы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads