Собеседник (газета)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Собеседник» (бел.: Суразмоўца) — агульнарасійская штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выпускаецца аднайменным выдавецкім домам у Маскве, а таксама за межамі Расіі (у Рызе, Мінску, Ерэване, Тэль-Авіве). Перыядычнасць — адзін раз на тыдзень (па аўторках).
Remove ads
Гісторыя
Выдаецца з 23 лютага 1984 года[1]. Папярэднікам была аднайменная стужка ў газеце «Комсомольская правда»[2]. З 1984 года па кастрычнік 1990 года выпускалася як поўнакаляровы[3] забаўляльны[4] дадатак да газеты «Комсомольская правда»[5], карыстаючыся вялікім попытам[6]. Першы нумар штотыднёвіка выйшаў у чорна-белым варыянце і быў прысвечаны прызначэнню генсекам Канстанціна Чарненка па прычыне смерці Юрыя Андропава.
З кастрычніка 1990 года (№ 43) газета стала самастойным выданнем[7].
Газета «Собеседник» была першай, якая апублікавала ў 1996 годзе інтэрв’ю з Эдуардам Лімонавым[8]. «Собеседник» стаў першым выданнем, які апублікаваў фрагменты «Запісак кепскай дзяўчынкі» Дашы Асламавай[9] і першай газетай, якая апублікавала разгорнутае інтэрв’ю Уладзіміра Букоўскага, узятым Вольгай Белан 22 жніўня 1991 года. Газета першай атрымала інтэрв’ю шпіёна Алега Гардзіеўскага і аповед ягонай жонкі[10][11]. Раней за ўсіх «Собеседник» знайшоў сукамерніка Міхаіла Хадаркоўскага і апублікаваў гутарку з ім[12]. У 1999 годзе пачаў працу сайт газеты[2].
Газета «Собеседник» заклала асновы аднайменнага выдавецкага дома. У 2004 годзе падчас фарміравання гільдыяй выдаўцоў перыядычнага друку спісу вядучых выдавецкіх дамоў «Собеседник» увайшоў у дзясятку вядучых выдаўцоў газетнай перыядычнай друкаванай прадукцыі[13]. Разавы сукупны тыраж перыядычных выданняў на той момант складаў 1773.3 тыс. экз.
У ліпені 2011 года галоўны рэдактар Юрый Піліпенка ўдастоены звання лаўрэата Нацыянальнай прэміі «Медыя-менеджэр Расіі — 2011» у намінацыі «друкаваныя СМІ. Газеты» за рост эканамічных паказчыкаў газеты «Собеседник»[14].
Рускамоўная версія газеты выходзіць у Арменіі з 2011 года[15]. У Беларусі матэрыялы з газеты публікуюцца ў суботнім выпуску газеты «Беларусь сегодня»[16].
У лютым 2014 года ў Маскве прайшла выстава лепшых вокладак газеты «Собеседник»[4][17][18][19]. 17 красавіка ў прэс-цэнтры «Россия сегодня» адбылася цырымонія ўручэння Нацыянальнай прэміі ў галіне прэсы «Іскра». У намінацыі «Лепшы нарыс» перамагла карэспандэнт аддзела палітыкі, навін, рэпартажаў газеты «Собеседник» Ліяна Налбандзян з матэрыялам «„Божья“ неволя»[20].
6 сакавіка 2022 года сайт выдання быў заблакаваны на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі[21]. У красавіку выдавецкі дом перазапусціў лічбавыя праекты. У сеціве з’явіліся сайты sobesednik.com і prozvezd.info. У пачатку снежня сайт sobesednik.com таксама быў заблакаваны.
13 верасня 2024 года выдавецкі дом быў унесены Мінюстам РФ у спіс «замежных агентаў»[22]. 17 верасня, у сувязі з прызнаннем «замежным агентам», выдавецкі дом абвясціў аб спыненні выпуску газеты як мінімум «на два-тры месяцы».[23]
Remove ads
Галоўныя рэдактары
- Цімафей Кузняцоў (1984—1985)
- Уладзімір Снегіроў (1985-1988)
- Юрый Піліпенка (студзень 1989—2022)
- Алег Ралдугін (2022—2024)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads