Сок (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сок (рака)
Remove ads

Сок (руск.: Сок[2], татар.: Суык, башк.: Сук) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Арэнбургскай і Самарскай абласцях, левы прыток ракі Волга.

Хуткія факты Сок, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 363[3] (364[2]) км. Плошча вадазбору 11 700 км². Сярэдні расход вады ў сярэднім цячэнні 16,4[2] м³/с, у вусці — 45,6[1] м³/с. Рака бярэ пачатак на Бугульмінска-Белябееўскім узвышшы. Упадае ў Саратаўскае вадасховішча на рацэ Волга каля пасёлка Волжскі, на поўнач ад горада Самара. Рака Сок раўніннага тыпу з шырокай далінай (1,6-10 км) і звілістым рэчышчам[1]. На пойме ракі вялікая колькасць азёр і старыц. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, паводка ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі каля 800 азёр і вадасховішчаў агульнай плошчай 10,8[1] км². Суднаходная на 6 км ад вусця[3].

Сярод прытокаў: Камышла, Малы Сок, Байтуган, Укс, Сасноўка, Целегас, Ігарка, Ісаклінка, Вялікі Сургут (Вялікі Суруш[4]), Сургут (Суруш[4]), Бароўка, Арлянка, Каргалка, Чарноўка, Трасцянка, Кандурча і інш.[3]

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 397. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads