Сомерсет (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́мерсет[1] — гарысты востраў у канадскім Арктычным архіпелагу, размешчаны на поўдзень ад праліва Бароў. Тэрыторыя Канады.
Плошча вострава складае 24 786 км², з’яўляецца дзявятым па велічыні востравам у архіпелагу, дванаццатым — у Канадзе і 46-м — у свеце. Вышыні да 762 м[1].
Адкрыў востраў англійскі мараплавец Уільям Пары ў 1819 годзе і назваў яго ў гонар свайго роднага графства ў Англіі Сомерсет (Somerset). Джэймс Кларк Рос абследаваў востраў у 1848 годзе падчас сваёй экспедыцыі па пошуку Джона Франкліна. З 1937 па 1948 год на востраве існавала факторыя Форт-Рос Кампаніі Гудзонава заліва. У цяперашні час востраў незаселены.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads