Сонечнае зацьменне 20 мая 2012 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сонечнае зацьменне 20 мая 2012 года — кольцападобнае сонечнае зацьменне 128 сараса[1]. Паласа кальцавога зацьмення пачалася ў паўднёвым Кітаі, прайшла па Японіі, праз Ціхі акіян і скончылася на тэрыторыі ЗША.
Зацьменне мела велічыню 0,9439 і дасягнула свайго максімуму ў 23:53:54 UTC у пункце з каардынатамі 49° пн. ш. 176° у. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 5 хв. 46 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 237 км[1].
Зацьменне 20 мая 2012 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2012 годзе і 25-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 25 лістапада 2011 года, наступнае — 13 лістапада 2012 года[1].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads