Софія Кавалеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́фія Кавале́ўская (1853, вёска Малыя Бакшты Маладзечанскага раёна — 22 лютага 1918, Мінск[1]) — беларуская фалькларыстка, этнографка, пісьменніца.
Сабрала калекцыю прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—1864 гг. на Міншчыне і прысвяціла яму некалькі артыкулаў і кнігу «3 успамінаў выгнанца 1863 года», якая выйшла ў свет у 1911 годзе. Аўтарка працы «Вясельная ўрачыстасць у Вялейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковічаў». У 1912 выдала кнігу ўспамінаў выкладчыка Мінскай гімназіі Ф. Шаблоўскага «Мінскія абразкі 1850—1863 гг.» пра гісторыю гімназіі і яе выкладчыкаў, тэатр, сям’ю В. Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясціны горада[2].
Remove ads
Зноскі
- Kowalewska Zofia, z Łętowskich // Poczet twórców literatury wileńskiej od wieku xvi do roku 1945 (15), „Znad Wilii”, 2016.4(68), с. 45-46, https://www.znadwiliiwilno.lt/wp-content/uploads/2020/04/Znad-Wilii-68.pdf
- Памяць. Мінск 2002, с. 553.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads