Соф’я Несцераўна Пацукевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Соф’я Несцераўна Пацукевіч (нар. 8 жніўня 1926, в. Міцкевічы, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства — 5 снежня 2008) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Remove ads
Біяграфія
Працоўную дзейнасць пачала ў 1939 годзе, усё жыццё аддала сельскай гаспадарцы.
З 1950 года працавала паляводам у сельскагаспадарчай арцелі «Сталінец», якая тады арганізавалася ў Міцкевічах, восем гадоў — малаказборшчыцай, за пяць кіламетраў дастаўляла флягі на сепаратарны пункт, некалькі месяцаў — даяркай.
Па просьбе брыгадзіра Мікалая Мікалаевіча Пугача з 1961 года стала працаваць свінаркай на ферме, даглядаць свінаматак. У першы час вучылася ў вопытнай свінаркі Алены Феліксаўны Сяйло. За парадамі звярталася да ветэрынарнага ўрача Надзеі Красноўскай. Ужо за першы год ёй удалося выгадаваць па 14 парасят ад свінаматкі (па раёне тады сярэднія паказчыкі былі да 12), а потым па 20 перадавала на дарошчванне, стала прызнаным майстрам жывёлагадоўлі. Па выніках за 1966 год выгадавала 860 парасят, у разліку на асноўную свінаматку — 21,5. Гэта быў лепшы паказчык свінарак Баранавіцкага раёна.
Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання (1967—1971). У 1969 годзе прынята ў шэрагі КПСС.
Remove ads
Узнагароды
Была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За доблестный труд» (1966), ордэнам «Материнская слава» ІІІ ступені, медалямі «Медаль материнства» І і ІІ ступеняў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за поспехі ў выкананні плана па продажы дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads