Соф’я Васільеўна
(пам. 1549) княжна вярэйская, жонка Альбрэхта Гаштольда From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Соф’я Васілеўна, княжна вярэйская, у шлюбе Гаштольд (пасля 1480 — 1549) — дачка вярэйскага князя Васіля Удалога (? — каля 1501).
Каля 1506 года ўзяла шлюб з Альбрэхтам Гаштольдам герба Габданк. У 1507 годзе ў сужэнцаў нарадзіўся сын — Станіслава Гаштольда. Вялікі князь Аляксандр Ягелончык пацвердзіў яе правы на бацькавы маёнткі, у тым ліку Койданава. У 1539 годзе Альбрэхт аддаў ёй у пажыццёвае ўладанне маёнткі Трабы, Гальшаны і іншыя.
Сын Станіслаў (1507—1542), апошні з роду Гаштольдаў, 15 мая 1537 года пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл, малодшай дачкой гетмана вялікага літоўскага Юрыя Радзівіла. Пасля смерці Станіслава Барбара ўзяла шлюб з вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам.
Пасля ж смерці Соф’і яе ўладанні адышлі вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту як вымарачныя маёнткі.
Remove ads
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 549.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 549–550.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads